Лестница успеха

Лестница успеха

Характарыстыка

педагога-арганізатара

Чарняўскай Ірыны Валянцінаўны, 02.04.1971 года нараджэння,

 адукацыя – вышэйшая, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (2002 год),

спецыяльнасць па дыпломе “Выкладчык спецдысцыплін. Рэжысёр народных абрадаў і свят”, катэгорыя першая

Чарняўская Ірына Валянцінаўна працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа” на пасадзе педагога-арганізатара з 01.09.2015 года. Маючы вышэйшую адукацыю, яна зарэкамендавала сябе як кваліфікаваны спецыяліст, дысцыплінаваны, адказны работнік.

Педагог-арганізатар умела кіруе работай піянерскай дружыны імя Ф.Скарыны, пярвічнай арганізацыяй ГА “БРСМ”, праводзіць дзейсную работу па папаўненні іх радоў. На 1 ліпеня 2018 года на ўліку ў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” састаяла 68 вучняў, што складае 74% ад ліку вучняў 9-11 класаў. У выніку выбыцця выпускнікоў 9, 11 класаў з установы адукацыі колькасць членаў БРСМ скарацілася да 45%. На працягу 2018/2019 навучальнага года прагназуецца рост колькасці пярвічнай арганізацыі яшчэ на 30-40 %.

У выніку мэтанакіраванай работы педагога-арганізатара па папулярызацыі дзейнасці ГА “БРСМ” сярод вучняў школы за апошнія 3 гады назіраецца ўстойлівая данаміка росту членаў БРСМ:

2015/2016 навучальны год – 49 чалавек (46,1%);

2016/2017 навучальны год – 56 чалавек (56,5%);

2017/2018 навучальны год – 68 чалавек (70%).

Назіраецца і рост ліку членаў ГА “БРПА” за пошнія 3 гады:

2015/2016 навучальны год – 213 чалавек (45,1%);

2016/2017 навучальны год – 211 чалавек (56,5%);

2017/2018 навучальны год – 218 чалавек (62%).

З 2016 года Ірына Валянцінаўна з’яўляецца кіраўніком клубаў: валанцёрскага “Ад сэрца да сэрца”, “Равеснік” (накірунак “Роўны Навучае Роўнага”), патрыятычнага “Доблесць”. Валанцёрамі атрада “Ад сэрца да сэрца” і членамі клуба “Доблесць” рэалізуюцца акцыі: “Клопат”, “Міласэрнасць”, “Віншавальная паштоўка”, “Пошта дабрыні”, “Дом без адзіноты”  (аказанне пасільнай дапамогі ветэранам і інвалідам на даму), “Падары свята іншаму” (правядзенне гульнёвай праграмы для дзяцей у Гарадзейскім прытулку і цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця), “Цёплы дом”, “Чырвоная Стужачка”, “Анёл у тваім сэрцы”, благачыннай акцыі “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага” (аказанне гуманітарнай дапамогі малазабяспечаным сем’ям, сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сатуацыі), “Цуды на Каляды”, “У школу з Добрым сэрцам”, “Велікодны куліч”. У рамках Тыдня добрых спраў у ходзе акцыі “Рука дапамогі” былі куплены і перададзены сродкі асабістай гігіены, цацкі для дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым аддзяленні Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Валанцёрскі атрад “Юнацтва” з’яўляецца актыўным удзельнікам працоўных і экалагічных  акцый і аперацый, накіраваных  на дабраўпарадкаванне гарадскіх вуліц, паркаў, школьнай тэрыторыі: “За чысціню роднага краю”, “Ачысцім планету ад смецця”, “Пасадзі дрэва”, “Здай батарэйку – выратуй вожыка”, “Мая школа – мой клопат”, “Аднаўленне святынь Беларусі”, “Абеліск”.

Педагог-арганізатар установы адукацыі адказна адносіцца да вядзення ўлікавых журналаў і дакументацыі. Маюцца і абнаўляюцца папкі з нарматыўнымі прававымі дакументамі, вядзецца папка па самаадукацыі па тэме “Выхаванне лідэара ў піянерскай дружыне”, якая змяшчае напрацоўкі і навуковыя артыкулы, дастатковую колькасць тэматычнай  літаратуры, якой Ірына Валянцінаўна карыстаецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

Прымяненне сучасных метадаў для правядзення мерапрыемстваў з вучнямі і бацькамі, пастаянная самаадукацыя і павышэнне кваліфікацыі педагога-арганізатара дае свае вынікі. Толькі за апошнія 3 гады выхаванцы Чарняўскай Ірыны Валянцінаўны заваявалі 21 дыплом на раённым і занальным ўзроўнях. Сярод іх:

дыплом ІІ ступені ў раённым этапе Міжнароднай выставы “Піянерыя – цудоўная краіна” (2016 год);

дыплом ІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Суперважаты” (2017 год);

дыплом пераможцы ў раённым этапе абласной акцыі “Жывая памяць пакаленняў” (2017 год);

дыплом ІІІ ступені ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях для акцябрат “Ладдзя ведаў” (2017 год);

дыплом І ступені ў намінацыі “Флаг-шоу” на занальным туры абласнога этапу І рэспубліканскага конкурсу піянерскіх народна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг” (2017 год);

У сваёй рабоце педагог-арганізатар супрацоўнічае з Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтрам, РК ГА “БРСМ”, Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П.Пранузы, Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцай, Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Нясвіжскага раёна, аддзяленнем дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА “Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. У рамках супрацоўніцтва праводзяцца благачынныя акцыі: “Нашы сэрцы – хворым дзецям”, “Нашы дзеці”, “Цуды на Каляды”, “Падары свята іншаму”, “Шар-Ах-Шоу”. А таксама конкурсныя праграмы “Будзь мужчынам”, “Міс маладзёжная хваля”, аперацыя “Новы год”, “Аранжавая вечарынка”, працоўныя акцыі, флэшмобы.

У 2016 годзе педагог-арганізатар прайшла павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” па тэме “Падрыхтоўка валанцёраў-інструктараў у рамках праекта “Роўны Навучае Роўнага”. У рамках раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў Ірынай Валянцінаўнай былі падрыхтаваны выступленні па тэмах “Піянерскія сімвалы, рытуалы, традыцыі”, “Прэзентацыя дзейнасці валанцёрскага атрада “Ад сэрца да сэрца”.

                З’яўляючыся тактоўным, дысцыплінаваным і сціплым чалавекам, Ірына Валянцінаўна хутка заслужыла аўтарытэт сярод вучняў і калег.

Чарняўская Ірына Валянцінаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама за добрасумленную, плённую працу, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, высокі прафесіяналізм.

 

Дырэктар                                                                                                                                    А.В.Мяленька


В ноябре в очередном номере районной газеты «Нясвіжскія навіны» выйдет статья о проведении волонтёрским отрядом «От сердца к сердцу» акции «Твори добро».

«Твори добро !» – под таким девизом в рамках Дня мира  прошёл день в  Средней школе № 3 г.Несвижа. По сложившейся традиции ребята в этот день с  миром, хорошим настроением и подарками посетили ГУО «Городейская вспомогательная школа – интернат».

Открыли мероприятие члены объединения по интересам «Позитив» (руководитель Оскирко И.В.). Ребята   без единого слова,  но с  помощью музыки, жестов и пластики  рассказали сказку «Волк и семеро козлят»  в современной трактовке. Зрители получили заряд положительных эмоций, а лучшей наградой для артистов стали оглушительные аплодисменты.

Ярким,  весёлым  продолжением праздника стала игровая программа «Шоу воздушных шаров», подготовленная членами  волонтёрского отряда «От сердца к сердцу». Ребята с помощью шариков  выбирали самого быстрого, самого счастливого, самого умного. А гость праздника – Карлсон –   поздравил  мальчика Ваню, у которого в этот день был день рождения, и вручил подарки.

Параллельно с игровой программой  для ребят постарше в фойе школы мастер-класс по изготовлению воздушных змеев показывали ребята из клуба «Человек творящий» (рук. Каминский К.А.). И хотя запустить в небо змеев не получилось из-за погодных условий, но погонять по коридорам с изготовленным собственноручно змеем желающие были.

Концовкой праздника стало вручение подарков, собранных учениками средней школы № 3 г. Несвижа для учащихся школы-интерната. И общее фото на память об этом дне. Прощаясь, и гости, и хозяева благодарили друг друга за приятно проведённое время.

Такие встречи важны и необходимы не только  детям, но и всем людям. Это не только помощь. Это посыл Неравнодушия, Сострадания, Добра от сердца к сердцу.

 

Чернявская И.В., руководитель

волонтёрского отряда «От сердца к сердцу»